Дзясятыя Лідскія чытанні



Сёння, 19 красавіка, у Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы праходзяць Дзясятыя Лідскія чытанні пад агульнай назвай “Лідчына праз сем стагоддзяў”.

Лідскія чытанні прысвечаныя 700-годдзю з дня заснавання горада Ліды. У ім прымаюць удзел краязнаўцы, настаўнікі, пісьменнікі і бібліятэкары, якія ў сваіх выступленнях распавядаюць пра гісторыю Ліды, падзеі і знакамітых людзей Лідскай зямлі.

Тэксты дакладчыкаў мяркуецца выдаць асобнай кнігай.

Беларускае Радыё Рацыя