Эдуард Юдовін выступіў у Варшаве
Беларускі музыка, лідар гурта „Алмазный фронт” Эдуард Юдовін, які цяпер жыве ў Ізраілі, выступіў у Варшаве.

Артыста падтрымаў Алесь Дзянісаў. Апошні з’яўляецца і суарганізатарам імпрэзы. Пра тое, як прайшла падзея, распавёў Эдуард Юдовін.
– Прыйшло шмат людзей, менавіта якіх я чакаў і якіх не чакаў. Вельмі спадабалася. Розны рэпертуар быў. Частка рэгі, частка не рэгі, частка старыя, частка новыя. Зараз я запісваю альбом, які зусім не падобны на тое, што было раней. Там ёсць і рэп, і электронныя справы. Але гэта зусім не «Алмазны фронт». Сёння мы спяваем на ангельскай, на беларускай, на рускай мове.

У суботу, 3-га чэрвеня, адбудзецца яшчэ адзін канцэрт пры ўдзеле Эдуарда Юдовіна. Гэтым разам творцу падтрымае Аляксандр Памідораў. Выступ адбудзецца ў Beer Station Centrum.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя