Эдвард Злобін: Лазінскі быў прынцыповым барацьбітом з савецкім ладам
Сёння 104-я гадавіна абвяшчэння БНР. У барацьбе за незалежнасць Беларусі ў 1918 сімвалічную ролю адыграў менскі і пінскі біскуп Зігмунт Лазінскі, нагадвае краязнаўца Эдвард Злобін.

У знак падтрымкі імкнення беларусаў да ўласнай дзяржаўнасці, каталіцкі іерарх правёў 6 снежня 1918 першае беларускамоўнае богаслужэнне ў Менску. Тады да сталіцы набліжаліся бальшавікі:
– Паспеў пасядзець і ў савецкай турме ў 20-х гадах. Ён вельмі хлёстка ставіўся да савецкай дзяржавы, стварэння як такога. Біскупу Лазінскаму было зразумела, што гэта за дзяржава, што яна з сабой нясе. Тут нават пытанне не ў атэізме, а ў тых жа рэпрэсіях, якія праводзіла гэта дзяржава да іншадумцаў, да тых, хто не такія як яны.
Памёр Лазінскі ў сакавіку 1932 года ў Пінску, дзе ў апошняе дзесяцігоддзе кіраваў мясцовай дыяцэзіяй. Увосень 1939 года ягоную труну пінчукі захавалі ў мур пінскага касцёла, каб не дапусціць здзекаў бальшавікоў над целам біскупа.
Беларускае Радыё Рацыя