“Экслібрыс” назваў сваіх лаўрэатаў
Ці ёсць будучыня ў літаратурнай крытыкі? Такое пытанне абмяркоўвалася ў сталічным музеі Петруся Броўкі падчас намінавання пераможцаў конкурсу “Экслібрыс”, які штогод ладзіць Саюз беларускіх пісьменнікаў.
Гаворыць старшыня СБП Барыс Пятровіч:
– Звычайна на наш конкурс адгукаюцца больш за сотню маладых творцаў. Гэтым разам было каля 20-ці. Мы трошкі здзіўленыя малой актыўнасцю. Разам з тым мы разумеем, што гэта не просты жанр. Гэта можа быць адзін з самых складаных жанраў у літаратуры, ён патрабуе пэўнай адукацыі, пэўнай падрыхтоўкі. Але мы ўсё ж такі задаволеныя, што гэты конкурс прайшоў і што ў ім узяло ўдзел шмат цікавых маладых творцаў. Пераможцамі сталі чацвёра крытыкаў: першае месца заняў Антон Уласенка, другое Алена Карп і мы прысудзілі таксама два трэціх месцы – гэта Дар’я Латышава і Паліна Піткевіч.
Уладальнік 1 месца Антось Уласенка прымае віншаванні ад Барыса Пятровіча
У дыскусіі брылі ўдзел не толькі беларускія літаратурныя крытыкі, але іх калега са Швецыі Ульрыка Шарнборг. У выніку высветлілася, што Беларусь у гэтым пытанні з усімі сваімі праблемамі рухаецца ў агульна еўрапейскім трэндзе.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота lit-bel.org





