„Экстрэмісцкай” прызналі навуковую манаграфію пра вайну
У Беларусі прынялі рашэнне прызнаць „экстрэмісцкай” навуковую манаграфію Святланы Казловай „Аграрная палiтыка нацыстаў у Заходняй Беларусi: Планаванне. Забеспячэнне. Ажыццяўленне”. Яна была выдадзена ў 2019 годзе выдавецтвам „Янушкевіч”.

Пры гэтым цікава, што ў аснову гэтай манаграфіі пакладзеная кандыдацкая дысертацыя аўтаркі, падрыхтаваная і абароненая ў 2006 годзе ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі.