Фестываль сучаснай беларускай культуры «Huchna-фэст» у Варшаве



10 ліпеня ўсе беларусы Варшавы а ваколіц збіраюцца на «Huchna-фэсце».

Дата: 10 ліпеня

Час: з 11.00 да 23.00 (час мясцовы)

Месца: Pawilon nad Wisłą, bulwar Flotylli Wiślanej (przy Płycie Desantu), Варшава 

Будуць арт-маркет, пляцоўкі беларускіх НДА, дзіцячая зона, фудкорты.

Увечары сучасная Беларусь загучыць з фестывальнай сцэны. У праграме актрыса і спявачка Chornabrova, магутны рэпкор ад Tyapin Crew, касмічны этна-электронны дуэт Shuma, пастаянныя госці еўрапейскіх фестываляў Dlina Volny і любімцы публікі — Разбітае Сэрца Пацана ў поўным складзе.

Фестываль пройдзе ў рамках Тыдня беларускай культуры.

Частка ад атрыманых сродкаў пойдзе на дапамогу Украіне.

Уваход вольны!