Фільм “Minsk”, пра пратэсты 2020 году будзе бясплатна даступны на эстонскім стрымінгавым сэрвісе ETV
Фільм “Minsk”, прысвечаны пратэстам 2020 года, на працягу месяца будзе бясплатна даступны на эстонскім стрымінгавым сэрвісе ETV.

Фільм зняў расейскі рэжысёр і сцэнарыст Барыс Гуц. Пачаткова здымкі планаваліся ў Расеі, але пасля забароны ў РФ праходзілі ў Таліне. У цэнтры сюжэту – гісторыя маладой пары Юліі і Пашы: маладыя людзі выходзяць ноччу на вуліцу і трапляюць у эпіцэнтры пратэстаў. Прэм’ера фільма адбылася 2 траўня ў Эстоніі. Фільм зняты адным кадрам, а саўндтрэкі для карціны зрабілі беларускія гурты Naviband і Intelligence.