Гадаваць зубраня і вучыць мову
Беларуска Алена Жук – аўтар праекту “Зубрык”, гэта мабільны дадатак для дзяцей для вывучэння беларускай мовы.

Праект стаў аднім з пераможцаў хакатона “Культурны код”.
Кажа Алена Жук:
– Гэта знаёмства са словамі праз вобразы і праз гучанне. Словы будуць паўтарацца. За паўтарэннем словаў і вывучэннем іх дзіцёнак будзе атрымліваць моўныя балы. За гэтыя балы можна будзе купіць, умоўна кажучы купіць, таму што гэта адбываецца падчас гульні, што-небудзь смачнае для Зубрыка, пакарміць яго, чым выклікаць яго задавальненне, ці, напрыклад, можна запрасіць да Зубрыка ў госці сябра.
Алена адзначае, што „Зубрык” ужо дасяжны у краме Гугл-плэй у выглядзе бэта-версіі, і ўсе жадаючыя могуць узяць удзел у тэсціраванні. Апроч таго, аўтар праекту заклікае далучыцца да аднайменнай суполкі у Фэйсбуку, дзе можна сачыць за апошнімі навінамі “Зубрыка”.
Беларускае Радыё Рацыя