Галоўны прыз атрымала факсімільнае выданне “Жыровіцкага Евангелля”



Галоўны прыз конкурсу “Асвета праз кнігу” атрымала факсімільнае выданне “Жыровіцкага Евангелля”. Гэты конкурс праводзіў Выдавецкі савет Рускай праваслаўнай царквы.

На конкурс былі пададзены 159 выданняў з 53 выдавецтваў з розных рэгіёнаў Расеі, Беларусі і Польшчы. Галоўны прыз журы прысудзіла факсімільнаму выданню “Жыровіцкага Евангелля” XVI стагоддзя, якое было выдадзена Выдавецкім саветам Беларускай праваслаўнай царквы пад кіраўніцтвам Алега Кунцэвіча. Вялікая заслуга ў выданні “Жыровіцкага Евангелля” належыць Алесю Сушы

Беларускае Радыё Рацыя