Ганна Кандрацюк прэзентавала новую кнігу „У прысценку старога лесу”



„У прысценку старога лесу” гісторыі людзей з Белавежскай пушчы – новая кніга аўтарства журналісткі тыднёвіка „Ніва” Ганны Кандрацюк. Першая прэзентацыя кнігі адбылася 12-га лютага ў Музеі малой айчыны ў Студзіводах.

Кніга змяшчае 34 рэпартажы аўтаркі з падарожжаў па абодва бакі мяжы, якія закранаюць гісторыю і сучаснасць. Кажа Ганна Кандрацюк:

– Кніга з’яўляецца такім аповедам пра людзей пушчы. Для мяне гэта важна, каб хтосьці праз гады адкрыў кніжку і пабачыў сваю мясцовасць, людзей, якія там жылі, каб адчуў той дух.

Кніга выйшла ў тыражом у 500 асобнікаў у выдавецтве праграмнай рады тыднёвіка „Ніва”. Бліжэйшым часам чакаюцца прэзентацыі кнігі ў Гайнаўцы, Нарве і Дубічах Царкоўных.

Беларускае Радыё Рацыя