Ганна Сурмач святкуе юбілей



4 ліпеня беларуская грамадска-культурная дзеячка, гісторык, архівіст і выдавец Ганна Сурмач святкуе 75-гадовы юбілей.

Нарадзілася спадарыня Ганна ў вёсцы Пацавічы Мастоўскага раёна. Пасля Самуйлавіцкай СШ паступіла на гістфак БДУ. Працавала захавальніцай фондаў, навуковым супрацоўнікам у Дзяржаўным архіве Менскага аблвыканкама, інспектарам архіўнага аддзела, дырэктарам Цэнтральнага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Акрамя асноўнай працы займалася грамадскай. Яна была старшынёй Рады згуртавання беларусаў свету Бацькаўшчына”.

З 1999 года Ганна Сурмач жыве па-за межамі Беларусі. Спачатку ў Чэхіі, а цяпер – у ЗША. Яна вывучае гісторыю БНР, “Нашай нівы”, Слуцкага паўстання і беларускай дыяспары. Піша артыкулы, шмат друкуецца, з’яўляецца аўтарам некалькіх кніг. У 2007 годзе Ганну Сурмач абралі старшынёй Галоўнай управы Беларуска-Амерыканскага задзіночання (БАЗА) і рэдактарам газеты “Беларус”, яна ўваходзіць у склад прэзідыума Рады БНР.

Ганна Сурмач

Шчыра віншуем Ганну Іванаўну з юбілеем. Жадаем ёй здароўя, дабра і творчых сіл.

Беларускае Радыё Рацыя