Гістарычны клуб «Beer and History» з Міколам Волкавым у Беластоку



13 ліпеня на сустрэчу гістарычнага клуба «Beer and History» завітае гісторык Мікола Волкаў, які ведае ўсё пра Вялікае княства Літоўскае.

Дата: 13 ліпеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: BEER4U, Legionowa 14/16/lok 02, Беласток. 

Гаворка пойдзе пра тое, як у старадаўнія часы бралі гарады і як іх абаранялі, і як адно залежала ад другога і наадварот. Карацей, пра фартыфікацыю і артылерыю.

Будзе цікава! І ўваход па-ранейшаму вольны!