Гуканне вясны з ASTROŪNA ў Беластоку



У нядзелю, 2 красавіка, прыходзьце гукаць вясну разам з менскім фольк-гуртом «ASTROŪNA».

Дата: 2 красавіка

Час: 18.00 (час мясцовы) 
Месца:
 кавярня беластоцкага тэатра лялек, Kalinowskiego 1, Беласток.

Гукнем вясну разам, як гэта рабілі сотні год таму на Случчыне, уявім, як Юр’я перамагае цмока ў Верхнядзвінску, закруцім велікодны карагод ля Бездзежа, пашукаем сляды русалак у чарнобыльскай зоне, разбярэмся, хто такія валачобнікі з-пад Докшыцаў! А раптам вы яшчэ не чулі, як гучыць беларуская колавая ліра або дуда, гуслі або дудка-спарыш з-пад Магілёва?

Квіткі — 50 злотых, калі замовіце загадзя праз мэйл фонду «Тутака»: [email protected]. Альбо 60 злотых на ўваходзе.