Гурт „23:34” выступіў у Гданьску і Варшаве



Беларускі гурт „23:34” павіншаваў прыхільнікаў з Новым годам і Калядамі і зладзіў для іх святочныя выступы. Спачатку – у Гданьску, на наступны дзень – у Варшаве. Акрамя таго, калектыў традыцыйна пажадаў усім шчырай перамогі.

Працягвае лідар бэнду „23:34” Антось Клімчук-Варшавыскі:

– Калі ўсе пераможам, то зможам вярнуцца дамоў і там правесці галоўны канцэрт, гэта будзе наша перамога. Пакуль мы будзем рабіць усё, каб мы туды вярнуліся. Мы будзе спяваць нашы песні ўсім дыяспарам, мы будзем граць на ўсіх змагарскіх вечарынах. Будзем граць на маршах, на мітынгах. Там дзе гэта будзе карысна і там, дзе гэта будзе патрэбна.

Выступы „23:34” у Гданьску і Варшаве падтрымаў беларускі бэнд „Atesta”. Днямі музыкі прэзентавалі сумесны трэк і кліп „Дай мне пра Каляды”.

Беларускае Радыё Рацыя