Гурт “Gods Tower” накіраваўся ў балтыйскі тур
Беларускі метал-гурт “Gods Tower” накіроўваецца ў балтыйскі тур, прысвечаны 30-годдзю калектыву. Першы канцэрт адбудзецца ўжо сёння ў Вільні. Далей чакаюцца выступы ў Рызе (13.01) і Таліне (14.01).
У якім стане цяпер знаходзіцца бэнд, распавёў яго лідар Уладзіслаў Наважылаў (ён жа – Лэслі Найф):
-Гурт зараз адчувае сябе вельмі дзіўна. Мы існуем у некалькіх станах адначасова. З аднаго боку, мы супрацоўнічаем, камунікуем і спрабуем нешта рабіць. Але нам гэта вельмі нязвыкла рабіць на адлегласці. Таму гэта больш выглядае як нейкая тэорыя. Гурт зараз раскіданы па краінах і па розных сітуацыях. Таму цяжка рабіць нейкія прагнозы.
“Насамрэч мы планавалі гэты тур яшчэ да кавіднай эпідэміі. Але абставіны адрэдагавалі нашыя планы. Таму і цяпер загадваць нешта на будучыню – справа няўдзячная”, – мяркуе Лэслі Найф.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя

