Гурт NaviBand выступіў у Варшаве



Беларусы Варшавы змаглі паслухаць свой любімы беларускі гурт NaviBand. Музыкі выступілі на пляцы Канстытуцыі ля Беларускага моладзевага хабу ў Варшаве ў рамках Тыдня беларускай культуры.

Канцэрт гурта сабраў шмат людзей з беларускай дыяспары. Фанаты гурту падпявалі, танчылі, дух беларускасці вітаў над пляцам, кажа дырэктар Моладзевага хабу Алесь Лабко:

Гэта адзін з самых папулярных, сярод моладзі ў першую чаргу, беларускіх гуртоў, якія заўсёды спяваюць па-беларуску. Яны пашыралі беларушчыну да 2020 года і цяпер жывучы ў Польшчы. Яны вельмі актыўна пазіцыянуюць сябе, як беларусаў, пашыраюць жаданне вывучаць беларускую мову.

Рэпартаж слухайце ў далучаным гукавым файле.

Паўтары гадзіны выступу музыкаў праляцелі імгненна, але беларускія слухачы яшчэ доўга заставалася на пляцы.

Беларускае Радыё Рацыя