Гурт „Znak Stop” выступіць у Гданьску і Беластоку
Берасцейскі дуэт „Znak Stop” даў у Варшаве акустык-біт-канцэрт. Падчас яго музыкі прэзентавалі новую трылогію „Форма”, зайгралі свае ўжо вядомыя песні, а таксама прадставілі ўласную версію кампазіцыі “Мой родны кут” на верш Якуба Коласа.

„Наперадзе ў нас – выступы і ў іншых польскіх гарадах”, – распавядаюць музыкі гурта Алёна Палачанская і Андрэй Лугін:
– Будзе Гданьск, будзе Беласток. Гэта канцэрты, на якія мы запрашаем усіх беларусаў. У Гданьску будзе 12-га, а ў Беластоку будзе 27-га. Усіх беларусаў Гданьска і Беластока запрашаем.
– Яшчэ таксама мы зайграем на курсах „Мова Нанова” у Рызе, на наступны дзень пасля Гданьска ў суботу. Упершыню будзем у Латвіі з канцэртам, таму гэта таксама цікава, як там наша дыяспара адчувае сябе. Будзем размаўляць. Папярэдне ўзгаднілі, што гэта будзе такі канцэрт, творчая сустрэча.
Варшаваўскі канцэрт гурта „Znak Stop” адбыўся ў „Beer Station Centrum”. „Вельмі файна, што ў Польшчы ёсць месца, якое аб’ядноўвае беларусаў”, – дадалі артысты.





Беларускае Радыё Рацыя