Гурты „Вольскі” і J:МОРС збіраюцца ў вялікі тур па ЗША



Лявон Вольскі, гурт J:МОРС і журналіст Зміцер Лукашук у якасці вядоўцы – едуць у гастрольны тур па ЗША.

У верасні і лістападзе яны наведаюць пяць амерыканскіх гарадоў — Нью-Ёрк, Філадэльфію, Чыкага, Сан-Францыска, Лос-Анджалес.

Каментуючы гэты тур, Лявон Вольскі напісаў: “Цяпер, калі Расія развязала вайну і ўцягнула ў яе дыктатарскі і марыянетачны рэжым Лукашэнкі, мы мусім казаць праўду пра гэтую вайну, мусім змагацца за перамогу, і працягваць дапамагаць украінскаму народу. Таму што гэтая вайна — гэта сапраўднае змаганне „за нашу і вашу Свабоду”. Вызваліцца Украіна ад расійскае навалы — вызваліцца й Беларусь ад дыктатарскіх кайданоў”.