Кандыдат гістарычных навук Віктар Якубаў: Беларусы шмат у чым лепшыя за іншыя народы
Беларусы нічым не горш, а нават у шматлікіх выпадках лепей за іншыя народы.

„Гэта прыйдзе ў свядомасць беларусаў, калі мы будзем ведаць гісторыю сваёй краіны Беларусі – ВКЛ”, – кажа кандыдат гістарычных навук Віктар Якубаў:
– Калі мы ўвесь час будзем глядзець на суседзяў і параўноўваць сябе з імі, то мы нікуды не будзем рухацца, будзем на адным месцы. Гэта як псіхолагі кажуць пра траўмы, напрыклад, як алкаголікі – прыдумалі сябе праблему і вакол яе паміраюць. Калі мы будзем круціцца вакола таго, што ўсё кепска, што мы ўсё згубілі, не глядзець на свет пазітыўна, не шукаць пазітыўныя моманты, то рызыкуем застацца на месцы.
Цалкам гук:
Паводле Віктара Якубава, памылкова таксама ўсю сваю ўвагу канцэнтраваць на ўсходняй суседцы. Гэта таксама вядзе ў нікуды. Наша гісторыя – гэта гісторыя еўрапейскай краіны. І беларусам патрэбна яе ведаць.
Беларускае Радыё Рацыя