Канцэрт да Дня нараджэння Аляксандра Кулінковіча ў Варшаве
У суботу, 20 траўня, у Варшаве святкуюць дзень народзінаў Аляксандра Кулінковіча, нязменнага лідара «Neuro Dubel».

Дата: 20 траўня. Час: дзверы — 19.00, старт — 19.30 (час мясцовы). Месца: Beer Station Centrum, Lwowska 17, Варшава.
Усе найлепшыя хіты гурта заспяваюць:
Зоя Сахончык (Зьмяя)
Алесь Лютыч (:B:N:)
Алесь-Францішак Мышкевіч (The Superbullz)
Дзяніс Тарасенка (РСП)
Юры Стыльскі (Дай Дарогу)
Вядучая — Марына Савіцкая.
Адмысловы госць — гітарыст гурта «Нейра Дзюбеля» Уладзімір Сахончык. Ён раскажа, як ствараліся некаторыя вядомыя песні гурта і якім быў дзядзька Саша як асоба і музыка.
Квіткі — 70 злотых на ўваходзе. Рэгіструйцеся па спасылцы.