Канцэрт фіналістаў конкурса «Заспявай-7» пройдзе ў клубе „Бруге”
Удзельнікі конкурса напісалі песні на вершы сучасных беларускіх паэтаў. Katka зрабіла трэк з верша Андрэя Хадановіча, Ketevan папрацавала з тэкстам Дар’і Бялькевіч, а Puaro напісалі песню на словы Насты Кудасавай.

На канцэрце пачуем іх жывыя сэты і даведаемся, хто стане пераможцам, які атрымае 1500 BYN.
На папярэдніх этапах конкурса музыкі прайшлі адукацыйны трэнінг і запісалі фіты са спявачкай Palina і гуртамі Val i junactva.
Песні фіналістаў можна паслухаць тут.
Канцэрт пройдзе ў клубе „Бруге” (Партызанскі прасп. 6А) 20 чэрвеня, а 18-й гадзіне.
Уваход вольны.
Паводле прэс-рэлізу