Канверт да Дня беларускага пісьменства



Сёлета 4-5 верасня ў Капылі адбудзецца Дзень беларускага пісьменства і друку. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь з 16 жніўня выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай “Капыль. Дзень беларускага пісьменства”.

Спецыяльнае памятнае гашэнне канверта адбудзецца ў Капылі 5 верасня ў аддзяленні паштовай сувязі № 2 Капыля.

Аўтарам канверта і спецштэмпеля з’яўляецца Таццяна Дольская, дызайнерам – Марына Віткоўская.

Беларускае Радыё Рацыя