Хто па нацыянальнасці быў Казімір Малевіч?
Хто па нацыянальнасці быў сусветна вядомы мастак Казімір Малевіч?
Як мінімум тры нацыі прэтэндуюць на генія жывапісу. Беларускі пункт гледжання прагучаў на сталічнай прэзентацыі двух чарговых выданняў з кніжнай серыі “100 выдатных дзеячаў беларускай культуры”. Гаворыць выдавец, куратар серыі Анатоль Тарас:
– У Цэнтры сучаснага мастацтва Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя двух чарговых кніг з серыі “100 выдатных дзеячаў беларускай культуры”, якія напісала былы прафесар беларускай Акадэміі мастацтваў Леніна Міронава. Першая кніга – гэта „Казімір Малевіч” – сусветна вядомы мастак з Капыльшчыны. Я лічу яго беларускім мастаком. Зразумела, што калі чалавек сусветна вядомы, то шмат хто хоча падцягнуць яго да сябе. Другая кніжка – гэта “Мікалай Селяшчук. Добры чараўнік з Беларусі”.
Кніжная серыя мае кішэнны фармат. Невялікі аб’ём тэкстаў і даходлівая мова, якой яны напісаныя, разлічаныя на самую шырокую аўдыторыю тых беларусаў, хто цікавіцца айчыннай культурай.
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
