KindMind па-беларуску і для беларусаў задарма
Беларуская кампанія зрабіла праграму для рэлаксацыі і сну KindMind, і цяпер гэтая праграма для мабільных праладаў даступная на беларускай мове, і яна для беларусаў абсалютна бясплатная.
Пра праграму распавядае адна з распрацоўшчыц Ганна:
– Ідэя перавесці адно з нашых прыкладанняў на беларускую мову ўзнікла даўно, прыкладна паўтара гады таму, але тады ў нас былі толькі фітнэс-прыкладанні. І як толькі мы дайшлі да вялікай ступені гатовасці з нашым дадаткам KindMind, мы ўзгадалі ідэю перакладу на беларускую, таму што яна больш за ўсё для гэтага падыходзіць. У ім вялікую ролю грае мова, розныя фразы, апісанні практык, дзе можна адчуць прыгажосць беларускай мовы. Таму як толькі ў нас усё сышлося, мы пераклалі на беларускую мову.
Ганна кажа, што ўжо ёсць першая зваротная сувязь на гэтае прыкладанне:
– Пакуль што папярэдні фідбэк толькі ад розных знаёмых, і іх знаёмых, таму што ў першую чаргу мы расказалі пра гэта ўсім сваім сябрам, усім гэтая ідэя вельмі падабаецца. Перакладчык у нас цудоўны. Як былы філолаг кажу – шмат прыгожых, спрадвечна беларускіх слоў, чаго мы і дамагаліся ў перакладзе.
Беларусам з усяго свету і беларусам з з Беларусі можна атрымаць доступ задарма. Для гэтага неабходна спампаваць праграму і ўвесьці промакод BELARUS (Профіль -> Упраўленне доступам -> Ужыць промакод).
Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя