Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі заявіў пра стварэнне новага „нацыянальнага пантэону”
Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сяргеенка ў інтэрв’ю „СБ. Беларусь сегодня” заявіў пра стварэнне новага „нацыянальнага пантэону”, у якім не будзе месца такім гістарычным асобам, як Тадэвуш Касцюшка, Кастусь Каліноўскі ці Барыс Кіт.

На думку гісторыка Аляксандра Пашкевіча, такая ідэалагічная палітыка наўрад ці пахісне значэнне беларускіх герояў у вачах беларусаў:
– Адбываецца ідэалагічная вайна, улады зачышчаюць гэту ідэалагічную сферу і ўжо даўно, асабліва пачынаючы з 2020 года. Па вялікім рахунку нічога новага Сяргеенка не сказаў, ён проста на такім узроўні ўсё больш-менш структураваў, такая вось ідэалагічная аснова ў гістарычным плане. У рэжыму гэта будзе апора на Вялікую Айчынную вайну, на ўсхваленне ейных герояў, знішчэнне светлага вобразу людзей не савецкага паходжання, як Кастусь Каліноўскі ці Тадэвуш Касцюшка, ці той жа Барыс Кіт, які раней не замінаў, а цяпер замінае.
Па словах гісторыка, фармаванне вобразу герояў, тых жа Каліноўскага і Касцюшкі, адбывалася натуральным чынам, а таму мае большую трываласць у калектыўнай памяці беларусаў.
Беларускае Радыё Рацыя