Кішэнныя каляндарыкі да Дня беларускага пісьменства
Слонімская друкарня выпусціла тры віды прыгожых кішэнных каляндарыкаў, прысвечаных Дню беларускага пісьменства і друку, які адбудзецца сёлета 1 верасня ў Слоніме.

На каляндарыках адлюстраваны Францыск Скарына, герб Слоніма, фотаздымкі Слоніма і тэкст, які нагадвае, што 1 верасня 2019 года ў Слоніме адбудзецца рэспубліканскае свята.
Праўда, з адваротнага боку каляндарыкаў тэкст напісаны па-расейску.


Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя