Клуб гістарычнай рэканструкцыі ў Беластоку: «За Беларусь, за Польшчу, за Бацькаўшчыну!»



Клуб гістарычнай рэканструкцыі па паўстанні 1863 года, створаны ў Беластоку беларусамі, правёў чарговую сустрэчу, каб абмеркаваць далейшыя дзеянні супольнасці і ўжо паказаць першыя накіды строяў.

Кажуць удзельнікі клуба:

– Падабаецца, як удзельнікі падыходзяць да пытання. То бок, у нас ужо выпрацаваны план – што рабіць, як рабіць.

– Я буду рэканструяваць Анну Хенрыку Пуставойтаўну. Гэта жанчына, якая брала ўдзел у паўстанні і затым выжыла. Гэта абнадзейвае, што можна прымаць удзел у паўстанні, памерці ў глыбокай старасці і служыць натхненнем для ўнукаў.

– Я буду займацца рэканструкцыяй з гэтай шабляй. Буду як сапраўдны ў тыя часы паўстанец супраць маскавітаў, у нас толькі адзін вораг. І за палякаў, і за беларусаў, і за Бацькаўшчыну.

– З задавальненнем буду ўдзельнічаць, бо гэтая тэма мне блізкая, бо ў дзяцінстве чытаў кнігі беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.

– Я спадзяюся, што напрыканцы мы будзем добра выступаць і ганарыцца сваёй працай. Як было і раней.

Наступная сустрэча Клуба гістарычнай рэканструкцыі па Паўстанні 1863 года адбудзецца ў панядзелак, 3-га ліпеня, у хабе „Новая Зямля” у Беластоку (ul. Kard. Stefana Wyszyńskiego 6A). Пачатак а 19-й гадзіне.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя