„Купалаўцы” граюць спектакль «Шэпт» у Вільні



20 чэрвеня, у аўторак, „Купалаўцы” граюць у Вільні свой свежы спектакль «Шэпт» паводле дакументальнай кнігі Сяргея Лескеця пра беларускіх шаптух і вядунняў! Рэжысёр — Раман Падаляка.

Дата: 20 чэрвеня. Час: 19.00 (час мясцовы). Месца: Lietuvos nacionalinis dramos teatras, Gedimino pr. 4, Вільня.

Гэта спроба даследаваць і адчуць традыцыю лекавання словам, што знікае ў Беларусі разам з апошнімі носьбіткамі. Вы выправіцеся ў падарожжа да «людзей прасторы міфа».

«Мы стараліся захаваць містычнасць і камернасць рытуалаў лекавання, з любоўю і пяшчотай ажыўляючы нашых персанажаў на сцэне. Гэта не толькі таямнічыя замовы, але і гісторыі і лёсы людзей, чыё складанае і вірлівае жыццё прыпала на мяжу стагоддзяў. Паміж нашым і іх пакаленнямі існуе вялікая прорва, мы урбанізаваліся і яшчэ далей аддаліліся ад прыроды. Аднак часам простыя словы і простыя рэчы дапамагаюць зразумець, хто ты, адкуль ты прыйшоў і куды ідзеш», — гаворыць рэжысёр.

Спектакль ідзе на беларускай мове з літоўскімі субтытрамі.

Квіткі коштам 21,59 еўра набывайце па спасылцы.