Купалаўцы ў Беластоку пакажуць спектакль „Гусі-Людзі-Лебядзі” паводле твора Альгерда Бахарэвіча



А беларусы ўдзельнічаюць ў кожным тэатральным фестывалі «Напрамак Усход», ён ужо шосты па ліку.

Ілюстрацыйнае фота

Незалежная тэатральная група «Купалаўцы», у рамках фестывалю, які зараз праходзіць у сталіцы Падляшша – 12 кастрычніка пакажа спектакль „Гусі-Людзі-Лебядзі” паводле твора Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы». Яго галоўную ідэю акрэсліў рэжысёр Аляксандр Гарцуеў, які таксама працаваў над інсцэніроўкай твора.

– Гэта – папярэджанне. Спектакль апісаны быццам бы ў будучым – 2049 год. Гэта страшная будучыня, а гэты спектакль – папярэджанне. Гэта тая будучыня, якой мы ўсе баімся, асабліва цяпер. Гэтыя прадказанні пачынаюць адбывацца, гэта вельмі палохае. Спектакль пра будучыню, якой мы ўсе баімся, і не хочам, каб яна такою была.

Спектакль Купалаўцаў «Гусі-Людзі-Лебядзі» 12 кастрычніка на сцэне КІНА ТОН, на адной з пляцовак, дзе праходзяць фестывальныя падзеі. Дарэчы, як кажуць у тэатры пасля падзеў 20 года – абарваліся сувязі і не аднавіліся з дзяржаўнымі беларускімі тэатрамі. Раней на фестываль таксама прыязджалі, напрыклад, з РТБД, гарадзенскага абласнога тэатра ды нават прыязджала былая трупа Купалаўскага тэатра, якім тады кіраваў Павел Латушка.

Беларускае Радыё Рацыя