Лаўрэатам прэміі імя Міхала Анемпадыстава стаў Анатоль Лазар
У межах фестывалю “Бардаўская восень” адбылося ўручэнне прэміі за найлепшы дызайн вокладкі кнігі. Сёлета прэмія была ў двух частках: галоўная – ад Беларускага ПЭН-у за кнігу “Нерасстраляныя”, і ад тэлеканала “Белсат” – за кнігу Івана Мележа “Людзі на Балоце”.
І менавіта Анатоль Лазар стварыў вокладкі для абедзвюх гэтых кніг:
-Кніга “Нерасстраляныя”, якая ўласна і стала пераможцам, дастаткова шматгранны праект. Таму што праект ушанавання памяці паэтаў, якіх расстралялі ў 37-м годзе, складаўся з многіх частак. Гэта і шмат архіўнай працы, і лекцыі па выніках гэтага, і відэа. Ну, і ўласна кажучы, вось гэта кніга.
Прэмія за найлепшую кніжную вокладку была заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам у 2019 годзе ў памяць пра мастака, дызайнера і паэта Міхала Анемпадыстава. Міхал быў шчыльна звязаны з фестывалем “Бардаўская восень”, быў чальцом журы, аўтарам плакатаў, ідэйным натхняльнікам, і таму сёлетняе ўручэнне прэміі адбылося ў межах “Бардаў”.
Беларускае Радыё Рацыя
