Лявон Вольскі прэзентуе „Беларускі след” — (каля)гістарычны серыял
Лявон Вольскі прэзентуе „Беларускі след” — (каля)гістарычны серыял пра лёсы землякоў.
У новым відэаблогу на Youtube славуты беларускі музыка распавядае цікавыя і (не)верагодныя гісторыі жыцця нашых суайчыннікаў, „якіх раскідала па цэлым свеце”. Але ў праграме ёсць невялічкі падвох: яе жанр — гістарычнае макьюментары, што значыць, што не ўсё, пра што гаворыцца ў серыяле, з’яўляецца праўдай. Пераправерыць агучаныя звесткі і прапануе аўтар шаноўнай публіцы.
Як распавёў Лявон Вольскі тэлеграм-каналу BY_CULTURE, праграма зроблена так, каб разняволіць беларусаў і вызваліць іх ад стэрэатыпаў.