Лявону Вашко – 60



12 красавіка беларускаму празаіку, драматургу, літаратуразнаўцу і выдаўцу Лявону Вашко спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння.

Лявон Вашко нарадзіўся ў Гародні, але з маленства жыве ў Мастах. Скончыў факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта.

Працаваў журналістам у беларускіх выданнях. Аўтар розных андэграўндных праектаў. Выдаў дзве кнігі альманаху «Маленькі сшытак Лявона Вашка», кнігі “Еўрапейскія гісторыі”, “Паэты-цары” і іншыя. Выдаваў таксама бюлетэнь “Дзеячас”. Выйшла 17 нумароў.

Шчыра віншуем спадара Лявона з юбілеем! Жадаем яму здароўя, творчых сіл і шчасця.

Беларускае Радыё Рацыя