Мара Тамковіч: Спадзяюся на наступныя сустрэчы і супрацу
Берлінскі кінафестываль, еўрапейская падзея сусветнага ўзроўню, яшчэ працягваецца ў нямецкай сталіцы. Сёлета там актыўна ўдзельнічаюць і беларускія незалежныя творцы.

У рамках Еўрапейскага фільммаркету, а ён сёння найбуйнейшы ў Еўропе, працаваў стэнд Беларускай незалежнай кінаакадэміі пры ўдзеле Беларускай сеткі кінавытворцаў. Тут між іншым прэзентавалі кінаакадэмію, а таксама 10 праектаў беларускіх аўтараў, што цяпер у працы.
Расказала рэжысёрка Мара Тамковіч, якая сярод удзельнікаў падзеі:
– Гэтыя праекты ўсе знаходзяцца на розных стадыях распрацоўкі. Мне падаецца апроч словаў: ну вось мы такія беларускія кінематаграфісты, вельмі крута было тое, што мы мелі шанец прадставіць аўдыторыі тое, што мы можам запрапанаваць у якасці канкрэтных праектаў. Шмат людзей прыйшло на гэтую прэзентацыя. Заангажаваная энергія адчувалася. Людзі слухалі, людзі ўключаліся. І спадзяюся, што з гэтага змогуць атрымацца нейкія наступныя супрацы, сустрэчы.
Удзел у фільммаркеце важны для кінематаграфістаў, тут шукаюць партнёраў і наладжваюць сувязі. Беларусаў у Берліне падтрымалі між іншым – гендырэктар Еўрапейскай кінаакадэміі Матэйc Ваўтэр Кноль, міністарка Нямеччыны ў пытаннях культуры Клаўдзія Рот ды іншыя.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя