Міліцыя не знайшла магільную пліту
У Воршы супрацоўнікі міліцыі шукалі і не знайшлі скрадзеную металёвую магільную пліту. Пліта з надпісам на чэшскай мове на магіле, дзе пахаваны „Людвік Унгерман”, знаходзілася на старой частцы былых каталіцкіх могілак па вуліцы Энгельса ў Воршы.

Могілкі цяпер маюць парадаксальную афіцыйную назву „Рускія на Энгельса”. Менавіта гэтая назва фігуруе ў міліцэйскіх дакументах.

Міліцыя лічыць, што ў гісторыі са скрадзеным надмагіллем адсутнічаюць „прыкметы грамадска небяспечнага дзеяння”, а сама пліта не з’яўляецца каштоўнасцю, бо невядомы яе кошт.
А вандалізм на могілках – гэта нармальна? Магільная пліта з надпісам на чэшскай мове была адной з неразгаданых таямніц Воршы пачатку 20-га стагоддзя.
Беларускае Радыё Рацыя
Array