Моўны клуб Труймяста



На заняткі беларускай мовай ужо заўтра, 29 студзеня, запрашаюць прадстаўнікі моўнага клуба Труймяста.

Гэта будзе працяг лекцыі «Радавод», дзе можна задаць больш дакладных пытанняў і атрымаць больш практычных парадаў, – распавяла адная з арганізатараў спадарыня Вольга:

– З нагоды вялікай цікавасці да лекцыі «Радавод» працягваем тэму пошукаў продкаў. Гэтым разам можна будзе задаць больш дакладных пытанняў і атрымаць больш практычных парадаў ад спадара Уладзя. Магчыма падзяліцца ўласным досведам ці проста прыемна пагутарыць на мове. На сустрэчы даведаецеся: у якія архівы звяртацца ў першую чаргу, як правільна напісаць зварот.

Мерапрыемства пачнецца а 15-ай гадзіне ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці па адрасе Plac Solidarności, 1, заля 3.35.

Беларускае Радыё Рацыя