“Вольная мова” адзначае дзень народзінаў



Моўнаму праекту “Вольная мова” сёння, 1 кастрычніка, спаўняецца адзін год. Агулам за гэты час было запісана звыш 270 размоваў, у якіх прыняло ўдзел пяць соцень чалавек.

Фота:facebook.com/volnajamova

І ўсё гэта для таго, каб ахвотныя сталі вальней гаварыць па-беларуску, – распавёў кіраўнік праекту Цімафей Акудовіч:

-“Вольная мова” – гэта праект, які мы запусцілі год таму па арганізацыі беларускамоўных гутарак для людзей, якія вучацца гаварыць па-беларуску. Гэта не навучальныя курсы, гэта менавіта месца, дзе людзі могуць папрактыкавацца ў нязмушанай атмасферы, у малых групах гаварыць па-беларуску. Каб прабіць моўны бар’ер і вальней пачувацца ў беларускай мове.

Як адзначыў Цімафей Акудовіч, на 1 і 2 кастрычніка падрыхтаваная насычаная праграма. Запланаваныя гутаркі, лекцыі, сустрэчы з цікавымі людзьмі, а таксама  стрым з арганізатарамі „Вольнай Мовы”.

Фота: facebook.com/volnajamova

Беларускае Радыё Рацыя