Музей кавальства і слясарства ў Гайнаўцы запрашае наведнікаў
Прыватны музей кавальства і слясарства ў Гайнаўцы захоўвае багатую экспазіцыю кавальскіх вырабаў і штодня чакае на наведнікаў.

Мэту музею агучыў заснавальнік, каваль Станіслаў Межвіньскі:
– Я тут зрабіў музей, бо хацеў бы пакінуць нейкую памяць, бо тут і дзед, і бацька пакінулі ўсё сваё жыццё, у кірунку гэтага кавальства. І праводжу тут лекцыі. Людзі сюды прыязджаюць, я апавядаю пра працу традыцыйнага каваля.
Музей кавальства і слясарства ў Гайнаўцы быў заснаваны на базе сямейнай кузні Межвіньскіх, што працавала з 1927 года. У музеі маецца макет домны для выплаўкі жалеза і вучэбная кузня для майстар-класаў. Каваныя крыжы з кузні Межвіньскіх яшчэ можна адшукаць на могілках Гайнаўкі і ваколіц.
Беларускае Радыё Рацыя












