Музычны калектыў „Максім” выпусціў дэбютную кружэлку



«Ты – каханая мая» – такую назву мае першая дэбютная кружэлка калектыву «Максім», якая днямі трапіла ўжо ў продаж.

Калектыў дзейнічае на падляшскай сцэне з 2018 году. Кружэлка змяшчае 15 песняў, ад такіх як «Белыя розы» ці «Лілія», па першую аўтарскую песню калектыву, якая дала назву кружэлцы. Тым часам збіраюць матэрыял для чарговага альбому.

– Будуць песні, заспяваныя «па-нашаму» у новых аранжыроўках. Тое, што спявалі нашыя дзяды ў новай апрацоўцы.

У складзе калектыву „Максім” – Хрыстафор Топур – кіраўнік, Крыстыян Вілента і Яцэк Дружба. Раней яны гралі і спявалі ў калектывах «Дубіны» і «Зорка». Апрача вяселляў граюць часта на фэстах, прымаюць таксама ўдзел у дабрачынных канцэртах.

Беларускае Радыё Рацыя