Музыка Дзёндзя – у праграме Марыны Савіцкай “Маніфест”
Барабаншчык, які паспеў паграць не толькі ў беларускіх гуртах, але і ўкраінскім, зрабіўшы апошні міжнародным. Артыст, які скончыў музычную школу па класе домры, але ў выніку засяродзіўся на ўдарных.
У розны час – удзельнік гуртоў “Чип и Дейл”, “Hardi_M”, “Final destination”, “Семена бенд” і інш.. Музыка, які граў разам з Юрам Стыльскім (“ДайДарогу”).

Актывіст, фаершчык, роўпджампер, веласіпедыст, дыгер і проста файны чалавек Дзёндзя сёння прыгадвае адзін з самых яркіх канцэртаў у складзе “Hardi_M”.
Сёння, 3 верасня, Дзёндзя стане госцем аўтарскай праграмы Марыны Савіцкай “Маніфест”. Пачуць выпуск праекту і паглыбіцца ў сусвет артыста можна ўжо ў 16:06 па польскім часе (альбо 17:06 па беларускім).
Беларускае Радыё Рацыя