„Мядовая прэмія” для беларускіх літаратараў магчыма адновіцца ў Польшчы
Самай арыгінальнай літаратурнай прэміяй, якая ўручалася беларускім літаратарам, была «Мядовая», якую на Берасцейшчыне заснаваў паэт і пчаляр Мікола Папека. Лаўрэат атрымліваў пуд мёду. Але ў прэміі атрымаўся перапынак і зусім не па віне заснавальніка.

Мікола быў арыштаваны і асуджаны па «карагоднай справе» на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Гэтым, аднак, рэпрэсіўная сістэма не абмежавалася. На пачатку красавіка 2022-га суд Мазырскага раёна пастанавіў замяніць Міколу «хімію» на восем з паловай месяцаў у калоніі агульнага рэжыму, якія ён з чэрвеня адбываў у магілёўскай калоніі № 15. Мікола цалкам адбыў пакаранне, летась 17 снежня выйшаў на волю і з’ехаў за мяжу. Але не выключае, што ў замежжы ў яго атрымаецца вярнуцца да ўручэння сваёй «Мядовай прэміі».
– Апошнія два гады яна не давалася, у Беларусі вельмі цяжка было яе даць – Саюз пісьменнікаў ліквідаваны і расфарміраваны як арганізацыя. Паколькі я цяпер пускаю карані ў іншай краіне, то магчыма я завяду пчол і буду даваць прэмію тут.
Мікола Папека нейкі час жыў Грузіі, а затым пераехаў у Польшчу, дзе шукае магчымасць працягваць займацца сваёй любімай справай – пчалярствам.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя