На «Бардаўскай восені» ў Беластоку „Купалаўцы” прадставілі пастаноўку «37 – 22»
На «Бардаўскай восені» ў беластоцкім Тэатры лялек прадставілі пастаноўку міні-спектакля «37 – 22». Тэатральная група «Купалаўцы» сумесна з рэжысёрам Андрэем Саўчанкам прэзентавалі гледачам сваю інтэрпрэтацыю п’есы Васіля Шашалевіча «Сымфонія гневу». Гаворыць рэжысёр пастаноўкі:
– Ідэя зрабіць матэрыял па п’есе Васіля Шашалевіча „Сімфонія гневу” прыйшла некалькі гадоў таму. У гэтым годзе ўзнікла прапанова спачатку з праекта „Купалаўцы” пра супрацу. І мы шукалі матэрыял, на якім мы можам сустрэцца для супольнага праекта. А паралельна ўзнікла прапанова ад Паўла Станкевіча з Беластока паўдзельнічаць у „Бардаўскай восені”, такі быў запыт: што можна падрыхтаваць на „Ноч паэтаў”.
Прэзентацыю пастаноўкі «37 – 22» у Беластоку прымеркавалі да Дня памяці расстраляных ў засценках НКВД у Менску ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года больш як сотні прадстаўнікоў беларускай творчай інтэлігенцыі, сярод якіх было больш дваццаці літаратараў.
Цалкам матэрыял:










Беларускае Радыё Рацыя