На Лідчыне адраджаюць традыцыі апрацоўкі лёну



Чарговы нумар электроннага выданняНаша слова.pdf” адкрываецца матэрыяламі, прысвечанымі памяці прафесара Аляксея Пяткевіча. Матэрыялы суправаджаюцца вядомым класічным вершам Ларысы Геніюш “Зубры”.

Піша “Наша слова.pdf” і пра тое, як на Лідчыне адраджаюць традыцыі апрацоўкі лёну. „Лён любіць паклон”, – казалі нашы продкі. Але не толькі таму, што доўгі час гэтая сельскагаспадарчая культура апрацоўвалася ўручную і, каб сарваць сцяблінкі, сапраўды даводзілася нізка нагінацца. Да лёну спрадвеку ставіліся з вялікай павагай. На лідскай зямлі расліне таксама выказвалі павагу, ацаніўшы яе карысныя якасці. З валакна ткалі палатно і шылі вопратку, рабілі прадметы побыту, майстравалі цацкі для дзяцей. Ільняную кастрыцу выкарыстоўвалі як уцяпляльнік і паліва, а з сем’я выціскалі алей. Гэтыя традыцыі памятаюць і захоўваюць сёння на Лідчыне ў філіяле „Ганчарскі Дом культуры”. Пра гэта таксама даведаюцца чытачы з “Нашага слова”.