На месцы менскага замчышча знайшлі прыгожую кафлю



Знаходку выявілі падчас раскопак побач з музеем «Стары Менск». Меркавана, кафля датуецца XVII-XVIII стагоддзямі. На ёй — валошкі, цюльпаны і хмель.

Фота ў фэйсбуку падзяліўся заснавальнік музея Глеб Лабадзенка. Ён таксама піша, што наступны тыдзень раскопак — апошні ў гэтым годзе, і запрашае далучацца.