На Падляшшы праходзіць этна-фолк фестываль «Чаромха. Мноства культур і народаў»



У Чаромсе, што на Гайнаўшчыне, праходзіць традыцыйны этна-фолк фестываль «Мноства культур і народаў». Сёлета ён праходзіць ужо ў 27-ы раз і не спыняў сваю дзейнасць нават у часы пандэміі. А пасля таго, як з гміны Чаромха была знятая забарона на наведванне, людзей на фестываль прыехала яшчэ больш. Нават прадстаўнікі афрыканскіх і азіяцкіх культур. Таму фестываль у невялічкім памежным мястэчку можна смела называць міжнародным, лічыць войт гміны Чаромха – Ежы Васілюк:

– Ужо 27 год у такой малой мясцовасці як Чаромха адбываецца такі фестываль. Мы бачым, што людзі прыязджаюць не толькі з Польшчы, але і з-за мяжы: з Беларусі, з Украіны, з Угоршчыны, Нямеччыны, Чэхіі. Я думаю, што гэты фестываль ужо мае статус міжнароднага.

Цалкам слухайце ў далучаным файле:

У першы дзень на фэсце ў Чаромсе ўжо адыгралі палякі, паўднёваафрканцы, чэхі і часты госць на Падляшшы – Зміцер Вайцюшкевіч. Сёння, у другі дзень, на сцэну выйдуць ізноў жа польскія выканаўцы, венгры і гурт «Гайдамакі» з Украіны.

Акрамя гэтага адбываюцца разнастайныя майстар-класы і творчыя сустрэчы, тэатральныя пастаноўкі, мастацкія і фота-выставы, кінапаказы.

Беларускае Радыё Рацыя