На Успенне асвяцілі крыж
Жыхары вёскі Хадзявічы Слонімскага раёна перад уездам у вёску ўстанавілі і асвяцілі крыж. Такога крыжа раней у вёсцы не было. Крыжы стаяць у самой вёсцы на перакрыжаваннях вуліц, а вось перад вёскай крыж праваслаўныя вяскоўцы ўстанавілі ўпершыню.

Крыж асвяціў святар Андрэй з Жыровічаў, які не толькі асвяціў крыж, але выступіў з прадмовай перад вяскоўцамамі, павіншаваў усіх са святам Успленнем Прасвятой Багародзіцы.

Вёска Хадзявічы на Слонімшчыне вядома як сяло з XVI стагоддзя. Знаходзіцца яна на адлегласці 10 кіламетраў ад Слоніма. Напачатку ХХ стагоддзя ў вёсцы пражывалі каля 700 чалавек, цяпер – каля 130. Вёска лічыцца неперспектыўнай, але працуе яшчэ вясковая крама, дзейнічае жывёлагадоўчы комплекс, ёсць прыватная мэблевая фірма. А пяць гадоў таму ў вёсцы з’явілася царква ў гонар святой мучаніцы Таццяны.
Беларускае Радыё Рацыя



