Наталка Харытанюк прадставіла свае кнігі ў Батумі



Першая ў Грузіі прэзентацыя твораў берасцейскай пісьменніцы Наталкі Харытанюк адбылася ў Батумі ў межах Тыдня Беларускай культуры.

Наталля распавядала пра свае казкі, выдадзеныя як ў Беларусі, так і падрыхтаваныя да друку ў Грузіі. Пасля сустрэчы яна падзялілася сваімі ўражаннямі:

– Эмоцыі былі вельці цёплыя, як дома. Таму што адчуваеш гэтую беларускую энергію па-іншаму, бо жывеш зусім сярод іншага. Тут было так спакойна, уважліва, цярпліва, прыемна. І нават калі была віктарына, людзі былі гатовыя атрымаць прызы, яны не спяшаліся падымаць рукі, далікатна, па-беларуску.

Па словах прысутных, такой душэўнай прэзентацыі вельмі не хапала ў Батумі:

– Прама музыка для маіх вушэй. Ну і мы з дзіцём даўно не чыталі белаарускіх казак, яны засталіся на радзіме. Пасядзелі, паслухалі, нібыта на радзіме пабывалі. Дзякуй вялікі.

Мне вельмі спадабалася гэтая сустрэча. Мне яшчэ вельмі спадабалася чытаць усялякія пытанні.

Увечары 8-га ліпеня беларусаў Батумі ў межах Тыдня Беларускай культуры чакае выступ беларускіх музыкаў, і ў тым ліку Спеўнага сходу з мясцовых актывістаў.

Беларускае Радыё Рацыя