«Несцерка запрашае» ў Ваўкавыск
10 снежня ў Ваўкавыскім гарадскім Доме культуры адбудзецца свята “Несцерка запрашае”.

Галоўны герой Несцерка ўжо сустракаў гасцей у г. Дзятлава, г.п. Воранава, г. Іўе, а ў гэтым годзе завітае ў г.Ваўкавыск, каб падвесці вынікі штогадовага Гарадзенскага абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў.
У Ваўкавыскі гарадскі Дом культуры з’едуцца ўдзельнікі 32 аматарскіх тэатральных калектываў з Гарадзеншчыны: лялечныя і драматычныя, літаратурна-паэтычныя і музыкальна-драматычныя спектаклі, гурткі мастацкага чытання, тэатры мініяцюр.
Гледачы ўбачаць лепшыя спектаклі агляду-конкурсу, пройдуць майстар-класы для кіраўнікоў, а пераможцы абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў атрымаюць заслужаныя ўзнагароды.
Беларускае Радыё Рацыя