Ноч расстраляных паэтаў. Святлана Ціханоўская чытае верш Міхася Чарота
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года былі расстраляныя 108 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі: паэты, пісьменнікі, навукоўцы, дзеячы культуры. Кожны год беларусы ладзяць імпрэзы, прысвечаныя гэтай трагічнай даце. Каб ушанаваць памяць расстраляных паэтаў, лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская прачытала верш Міхася Чарота «Жывыя акорды».
«Ягонае жыццё, як і іншых беларускіх дзеячаў культуры, абарвалася ў тую трагічную ноч 85 гадоў таму, але мы іх памятаем — і ніколі не забудземся», — чытаем у паведамленні Ціханоўскай.