Новая кніга Людмілы Хейдаравай “Князёўна Дарута, або Чалавечая кроў ліпучая”
У менскай кнігарні “Акадэмкніга” прайшла прэзентацыя кнігі Людмілы Хейдаравай “Князёўна Дарута, або Чалавечая кроў ліпучая”.

Пра шлях твору ад рукапісу да друкарскага варштата распавядае сама аўтарка гістарычнага рамана.
– Гэтая кніга пісалася 27 год. Можа быць таму, што я не празаік. І ён у мяне быў у рукапісу. Я села, набрала раман. Паправіла ўсё. Калі я прынесла яго ў часопіс «Дзеяслоў», галоўны рэдактар сказаў: «Людміла, мы раманы не друкуем, гэта немагчыма. Ну, мы ўрывак надрукуем, гэта немагчыма. Я: «Знаеце, што? Вы пачытайце спачатку». Наступны тыдзень мяне запрашаюць у «Дзеяслоў» і кажуць, што ў бліжэйшыя вось Някляева друкуем раман – у бліжэйшы час мяркуем цалкам ваш раман..
Прэзентацыя кнігі “Князёўна Дарута, або Чалавечая кроў ліпучая” некалькі разоў адкладалася, і так здарылася, што выпадкова яна прыпала на чарговы дзень народзінаў Людмілы Хейдаравай.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя. Менск






