Новы праект „Кракаўскія жэўжыкі”
Стварэнне групы для дзяцей ад 10 гадоў, настольныя гульні і сумесныя культурніцкія мерапрыемствы.

Так цяпер выглядае на бліжэйшыя месяцы праца праекту «Кракаўскія жэўжыкі», – распавяла педагог, псіхолаг, кіраўніца ініцыятывы Наталля Дробыш:
– Я ўпэўнена, што па-першае, і напэўна гэта самае галоўнае – гэта беларускае асяроддзе. Таму што дзеткі адарваныя ад роднай зямлі, ад сваіх знаёмых, ад сваіх дамоў, вуліцы, горада. Яны ў сваёй большасці чуюць польскую ці ўкраінскую мову навокал. І вось калі гэтае асяроддзе ўзнікае, яно прыязнае і камфортнае.
Наталля Дробыш дадала, што з кожным разам у Кракаве становіцца ўсё больш бацькоў і дзяцей, якія жадаюць разам бавіць час на беларускай мове. Да прыкладу, кракаўская ялінка сабрала 80 беларускіх дзяцей.
Беларускае Радыё Рацыя